be

Мінскевіч Серж

Мінскевіч Серж

Серж Мінскевіч

Нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.

Займаўся бардаўскай песняй, выдаў альбом «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» (1997).

Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006) і «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (2015), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012), у «Маладосці» друкаваліся фантастычныя аповесці і апавяданні, а таксама фэнтазі «Усмешка жалобнай каралевы, альбо таямніца магнітнага замка», якое потым выйшла асобнай кнігай (2013).

Пераклаў «Крымскія Санеты» Адама Міцкевіча (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Мрожэка, Маслоўскую, з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла, Уайльда, дзіцячую англійскую паэзію з вершаў Матусі Гусі. Зрабіў поўны пераклад драматычнай паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пастаноўка якой была здзейснена ў Дзяржаўным тэатры лялек Рэспублікі Беларусь (2012), Тэатры «Ч» (2013) і Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

Серж Мінскевіч памёр у Мінску 8 чэрвеня 2022 г.

Мінскевіч Серж. Выданьні

Паэма Адама Міцкевіча "Дзяды" і беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя
pdf

Паэма Адама Міцкевіча "Дзяды" і беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя

Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
Мінскевіч Серж

У другой палове XX ст. і напачатку XXI ст. у кантэкст беларускай літаратуры з дапамогай мастацкага перакладу была ўведзена значаная колькасць польскамоўных твораў беларускіх пісьменнікаў XIX - пачатку XX стст., такія як: паэма "Жыццё Сіраты" (пераклад Р. Барадуліна) і цыкл апавяданняў "Шляхціц Завальня... Болей »

Я з Бум-Бам-Літа

Я з Бум-Бам-Літа


Мінскевіч Серж

За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі... Болей »

Прыгоды Какоса Маракоса

Прыгоды Какоса Маракоса

Вершы
Мінскевіч Сяргей

Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка. 1) Вершаваная казка для дзяцей малодшага і дашкольнага ўзросту, якая знаёміць дзетак з цікавай з’явай прыроды - як какосы распаўсюджваюцца па акіянічных астравах. 2) Займальная фарбаванка - размалёўваючы карцінкі, дзеці вывучаюць жыхароў марскога свету. 3) Забаўляльная... Болей »

Мінскія / Менскія санэты
epub pdf

Мінскія / Менскія санэты


Мінскевіч Серж

Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы... Болей »

Праз галеРэю
epub pdf

Праз галеРэю

Транслёгічныя творы
Мінскевіч Серж

Той, хто жадаў пазнаёміцца са звыкла-дабротна-клясычнымі вершамі, пэўна, спачатку расчаруецца, бо ў кнізе сабраныя творы транслёгічныя, але гэта не азначае, што творы зусім не чытэльныя. Наадварот, некаторы язь іх успрымаюцца, на адным сваім пэўным узроўні, вельмі лёгка, і ніхто не прымушае шукаць транслёгічныя... Болей »

Сад замкнёных гор
html epub

Сад замкнёных гор

фантастычны раман
Мінскевіч Серж

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора... Болей »

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У восьмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы студэнтаў-выпускнікоў кафедры, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў.... Болей »

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў
pdf

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Раман без парахода і самалёта
Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так... Болей »

Тэрмапілы 23
pdf

Тэрмапілы 23

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай.... Болей »

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org