be
epub

Пташнікаў

Федарэнка Андрэй
Эсэ

– Я тройчы сталічны чалавек, — казаў ён. — Нарадзіўся ў Плешчаніцах, вучыўся ў Лагойску, жыву ў Мінску; а так як у Беларусі тры сталіцы: Мінск, Лагойск і Плешчаніцы, то… Да вайны ён паспеў скончыць тры класы пачатковай школы. Потым — вайна, блакада, хаванне ад немцаў па лясах і балотах, голад, холад (у 2002 годзе я пачуў ад Ніла Гілевіча, што «Пташнікаў амаль усё жыццё з адной ныркай», — несумненна, вынік таго ліхалецця). Далей біяграфія даволі роўная: з сярэбраным медалём закончыў школу, журфак, рэдактарская праца. Чым ён цікавіўся, акрамя літаратуры і прыроды? Наколькі памятаю, ён не быў ні рыбаком, ні грыбовікам, ні паляўнічым; праўда, яго неаднойчы бачылі на чыгуначным вакзале ў дажджавіку і з заплечнікам, але, хутчэй за ўсё, ён проста ездзіў пабыць сам-насам з любімай прыродай. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2018
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2018 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org