Радыё Nevermore: магічны шэдэўр і як вытлумачыць невытлумачальнае. Эдгар По і яго Крумкач
2024-08-13 19:40
Эдгар По — амерыканскі пісьменнік і паэт-чараўнік, які напісаў адзін з самых вядомых вершаў у сусветнай літаратуры. У новым выпуску на сваім канале Андрэй Хадановіч пагаворыць пра геніяльны твор Эдгара По — «Крумкач» і паспрабуе разгадаць загадку верша.
Асноўнае ў выпуску:
паэт-чараўнік Эдгар По;
цяжкае дзяцінства, творчасць і «прафесійны забойца літаратурных рэпутацый»;
свет меланхоліі і вар’яцтва ў творчасці По;
як напісаць шэдэўр: майстар-клас ад Эдгара По;
цяжкасці перакладу верша «Крумкач» на беларускую мову;
камічная пародыя «Канец «Крумкача», напісаны катом Эдгара По»;
што недагаварыў Эдгар По і загадкавая смерць паэта.