be
epub

Рэпетыцыя

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Пад канец трэцяга ўрока дзверы ў шостым «А» класе прачыніліся, зазірнула маладая практыкантка Ліза Сасноўская — яна ж кіраўніца школьнага драмгуртка — і, папрасіўшы ў настаўніка прабачэння, зрабіла аб'яву: — Каця і Аксана, на перапынку, калі ласка, збіраемся ў актавай зале... Абавязкова, бо прыйдзе сам завуч,— дадала яна, знікаючы. Празвінеў званок. Удзельніцы драмгуртка Каця Аляшкевіч і Аксана Гамола хуценька збеглі на першы паверх і ўвайшлі ў гулкую актавую залу. Сапраўды, завуч Андрэй Адамавіч ужо сядзеў на адным з крэслаў у першым радзе, перад сцэнаю, трымаючы ў руцэ нейкую паперчыну, і размаўляў з Лізай Сасноўскаю. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 1999
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1999 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Андрэй Федарэнка, Шчарбаты талер: Аповесьць, апавяданьні — Мінск: Юнацтва, 1999. — 207 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org