- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пах табакі ці водар капусны -- не прытушаць шалёны імпэт. -- Хоць мае паэтычныя вусны -- захмялець не паспелі як след. -- Прыпадзі да гарачага цела, -- як пячорны дзікун, закрычы. -- Каб аж сэрца маё грукацела, -- бы кувалдай, у грудзі б’ючы. -- Патанай, нібы муха ў смятане, -- абдымай, выцалоўвай, трасі. -- І да самага, любы, світання -- адпачынку ў мяне не прасі. -- Каб пад ранне і я галасіла, -- праклінаючы мулкія пні... -- Я ў запале цябе укусіла? -- Ты ў мурашнік мяне зашпурні!