be

Скобла Міхась

Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

Скобла Міхась. Выданьні

Высьпятак ад Скарыны
pdf

Высьпятак ад Скарыны

Блогі і дыялогі
Скобла Міхась

Кнігі ня толькі маюць свой лёс, яны могуць кіраваць лёсамі сваіх аўтараў. Кнігі, вартыя, каб іх прачыталі мільёны, і заслугоўваючыя аўтадафэ, кнігі — як абарончы мур і кнігі-касманаўты, кнігі — помнікі каліграфіі і ахвяры цэнзуры, Кніга над кнігамі — Біблія — у сваім першародным выглядзе — вось галоўныя... Болей »

Камізэлька для месяца
epub pdf

Камізэлька для месяца

Паэзія
Скобла Міхась

Кніга “Камізэлька для месяца” — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце;... Болей »

Саркафагі страху
epub pdf

Саркафагі страху

Прознае
Скобла Міхась

Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі... Болей »

Вольная студыя
epub pdf

Вольная студыя


Скобла Міхась

Кніга гутарак Міхася Скоблы, якія прагучэлі ў эфіры Радыё Свабода. За боль чым дзясятак гадоў выхаду перадачы ў эфір, на хвалях Радыё свабода прагучэла больш за 500 гутарак у межах Вольнай студыі. У гэтым выданьні знайшліся толькі 50, старана адабраныя аўтарам і вядоўцам Вольнай студыі Міхасём Скоблам. Паўсотні... Болей »

Акно для матылькоў
fb2 mobi epub pdf

Акно для матылькоў

паэзія, проза
Скобла Міхась

Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць... Болей »

Краса і сіла

Краса і сіла

Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя
Скобла Міхась

Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую... Болей »

Нашэсце Поўні
epub fb2 mobi pdf

Нашэсце Поўні

Вершы
Скобла Міхась

Рыгору Барадуліну -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. -- Душу дастане лязо палаша – -- І застанецца аглухлая гліна. -- І застанецца змярцвелая плоць -- Рыбінай, выкінутай на сушу, -- Марна чакаць – а мо шчодры Гасподзь -- Новую мову ўдыхне, нібы душу. -- Вытхнецца... Болей »

Дзярэчынскі дыярыюш
fb2 mobi epub pdf

Дзярэчынскі дыярыюш

Эсэ і артыкулы
Скобла Міхась

Біблейскае апісанне хаосу лаканічнае і вычарпальнае: “А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданню...” Як ні напружвай уяўленне – тае зямлі нябачнай не прымроіш. Бо немагчыма ўявіць пустату, не аплодненую Духам Божым. Першаакт тварэння доўжыўся шэсць дзён, але не закончыўся. Свет і па сёння дастворваецца... Болей »

Вочы Савы
fb2 mobi epub pdf

Вочы Савы

Вершы
Скобла Міхась

Душы дрэваў глыбока ў зямлі. -- Плоць, што марыла жыць у нябёсах, -- На закланне агню аддалі -- або скрыпку зрабілі ці посах... -- Што ты граеш, шляхотны скрыпач? -- Дзе, бязродны, ідзеш, падарожны? -- Скамянелы бурштынавы плач -- У руках адагрэе не кожны. -- I вясло, што трымае Харон, -- І стырно, што... Болей »

Розгі ў розніцу
pdf fb2 mobi epub

Розгі ў розніцу

Літаратурныя пародыі
Скобла Міхась

Пах табакі ці водар капусны -- не прытушаць шалёны імпэт. -- Хоць мае паэтычныя вусны -- захмялець не паспелі як след. -- Прыпадзі да гарачага цела, -- як пячорны дзікун, закрычы. -- Каб аж сэрца маё грукацела, -- бы кувалдай, у грудзі б’ючы. -- Патанай, нібы муха ў смятане, -- абдымай, выцалоўвай, трасі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org