- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Душы дрэваў глыбока ў зямлі. -- Плоць, што марыла жыць у нябёсах, -- На закланне агню аддалі -- або скрыпку зрабілі ці посах... -- Што ты граеш, шляхотны скрыпач? -- Дзе, бязродны, ідзеш, падарожны? -- Скамянелы бурштынавы плач -- У руках адагрэе не кожны. -- I вясло, што трымае Харон, -- І стырно, што пад пахай у Ноя... -- Чарадою ссівелых варон -- Попел стукае ў сэрца зямное. -- Варухнуцца збуцвелыя пні. -- Душы дрэваў шукацьмуць не выйсця, -- У пудлівай начной цішыні -- Да чужога прытуляцца лісця...