- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі том альманаху Metricana працягвае запачаткаваную ў 2001 годзе традыцыю навуковага выдання, прысвечанага ўнікальнаму корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы - Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага тому Metricana выходзіць у свет як міжнароднае выданне.... Болей »
Новае навуковае выданне Metricana ёсць плёнам супрацоўніцтва альмнаха Athenaeum і Аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАНБ. Уся разнастайнасць праблемаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага - гэтага ўнікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы, знойдзе адлюстраванне... Болей »
Трэці том альманаху Metricana працягвае запачаткаваную ў 2001 годзе традыцыю навуковага выдання, прысвечанага унікальнаму корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы - Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага... Болей »
Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўэдым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх... Болей »
Погляд Пятра Эбэрхардта на праблемы народанасельніцтва Беларусі цікавы ўжо тым, што гэта не тыпова савецкае аднабаковае бачанне складаных працэсаў у дэмаграфіі, а спроба па-іншаму пераасэнсаваць сацыяльна-эканамічныя варункі жыцця беларусаў, няхай, нават, праз даследаванне функцыянавання жыхароў польскай... Болей »
Астафей Валовіч належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду, які заснаваў нейкі Ходзька, што жыў у першай палове XV стагоддзя на Гарадзеншчыне. Дзед Астафея — Грынька займаў у Вялікім Княстве пры Казіміры Ягелончыку пасаду канюшага. Менавіта Грынька ў 1499 годзе атрымаў шляхецтва і прозвішча... Болей »
W pracy niniejszej przedstawiono dzieje książki białoruskiej w Rzeczypospolitej Polskiej od 1921 do września 1939 r. W tym bez mała 19-letnim okresie do państwa polskiego należały obszary północno-wschodnie (województwa: nowogródzkie, poleskie i wschodnie części wileńskiego i białostockiego), zamieszkałe... Болей »
Дзённікі І.П.Голубева — адна з нямногіх памятак пра падзеі 1916—1923 гг. у Мінску. Панарама тых бурных гадоў прадстаўлена адначасова ў двух вымярэннях. 3 аднаго боку, з пазіцыі рабочага-бальшавіка, які за пяць гадоў праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам разачараванага ў гэтай ідэі чалавека.... Болей »
Слухача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і... Болей »
Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. "Дакументу" ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (які яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім... Болей »
З'яўленне першых храмаў у Слуцку можна аднесці да ХІІ-ХІІІ стст. Аднак да XV ст. звестак пра горад захавалася мала. У большай ступені карціна гарадскога жыцця праяўляецца з XVI ст., калі Слуцк пачаў адбудоўвацца пасля нападаў крымскіх татар. Галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Асаблівасці развіцця... Болей »
У мапаграфіі на аснове апублікаваных крыніц, увядзення ў навуковы ўжытак невядомых архіўных дакументаў раскрываецца адна з маладаследаваных старонак жыцця беларускай моладзі ма акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчышіай вайны. Аўтар упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы асвятляе складаную... Болей »
Зборнік «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» — першая ў гістарыяграфіі «зборная» манаграфія, прысвечаная аднаму з пайбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў — барока, яго пашырэнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI—XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай... Болей »
Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі... Болей »
Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны... Болей »
Кніга - гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца аб гісторыі Навагрудка - першай сталіцы ВКЛ, аб знакамітых людзях, героях, ратных і працоўных спраў раёна. Асаблівая ўвага ўдзяляецца расказу аб падзеях... Болей »
Першая кніга хронікі ахоплівае перыяд гісторыі горада ад старажытных часоў да 1941 г., уключаючы матэрыялы пра пачатак вялікай Айчыннай вайны і гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. Яна таксама змяшчае спісы загінулых і прапаўшых без вестак савецкіх воінаў - абаронцаў Брэста, Брэсцкай крэпасці і 62-га... Болей »
Другая кніга хронікі ахоплівае перыяяд гісторыі горада ад 1941 г. да канца ХХ стагоддзя. У ёй расказваецца аб трагічных днях акупацыі Брэста нямецка-фашысцкімі захопнікамі і гераічнай барацьбе падпольшчыкаў, аб вызваленні горада, яго аднаўленні і пасляваенным развіцці. Змяшчаюцца спісы загінуўшых падпольшчыкаў... Болей »
У кнізе асвятляецца гісторыя раёна ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі і факты, што адбываліся ў жыцці гэтага краю па працягу яго шматвяковаіі гісторыі, пра гістарычных асоб і іншых знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам... Болей »
Кніга — гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра гісторыю Шчучына і Шчучыншчыны, яе знакамітых людзей, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзелена падзеям Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »