- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачаць з таго, што Шаўцоў-Бузук напісаў раман. Не, ён не быў прафесійным літаратарам, адукацыю меў — будаўнічае ПТВ, і працаваў па сваёй спецыяльнасці — мулярам-бетоншчыкам чацвёртага разраду. Гадоў яму было за пяцьдзясят. Жыў ён з «падсяленнем», займаючы ў кватэры адзін пакой з трох — разам з чужымі людзьмі: муж, жонка, сынок васьмі гадоў. Так сабе сямейка, не сказаць каб спакойная. Што ж падштурхнула гэтага Шаўцова-Бузука, нашага героя, на такі авантурны, рызыкоўны, так і хочацца сказаць: непрыстойны крок — напісаць раман? Можа, жаданне пахваліцца перад жонкаю, ці палюбоўніцай, даказаць, што ён не толькі цэглу ўмее класці і раствор замешваць? (фрагмент)