- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Працуючы над будучым энцыклапедычным даведнікам “Літаратурныя мясціны Беларусі”, я пераканаўся, што “салаўіныя”, паэтычныя гнёзды “кучкуюцца” пераважна па суседству. У адных рэгіёнах іх болей, у іншых — меней. Але абсалютна пустынных, ненаселеных пісьменнікамі мясцін не бывае. Зямля, нараджаючы сваіх песняроў, імкнецца да раўнамернага іх размяшчэння. І ўжо іншая справа, ёсць ці не побач з паэтамі, празаікамі, драматургамі, літаратуразнаўцамі ў тым або іншым рэгіёне пісьменнікі-краязнаўцы (ці дакладней, радзімазнаўцы), якія адшукалі б, асэнсоўвалі б свае літаратурныя багацці. Зрабіць тое ж з Мінска або з абласнога цэнтра куды складаней, бо не ведаеш істотных, мясцовых рэалій.