be

Снарская Іна

Снарская Іна

Іна Снарская нарадзілася ў горадзе Полацку 7 сакавіка 1965 года. Скончыла Новополацкі палітэхнічны інстытут(будаўнічы факультэт) і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны універсытэт імя В.Г.Караленка (філалагічны факультэт). З 1987 года жыве на Украіне. Працуе рэдактарам тэлебачання Палтаўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Лтава”. Аўтар 200 перадач і дакументальных фільмаў, 6 паэтычных зборнікоў: “Пацеркі”, “Пачакай, мая птушка…”, “Лясная панна”, “Кветка гарынь”, “Дзьве зямлі – дзьве долі”, “Верасовыя песьні зары”. Член Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнай спілкі пісьменнікаў Украіны, Нацыянальнай спілкі журналістазў Украіны. Лауреат літаратурна-мастацкіх прэмій: Францішка Скарыны (Беларусь), Васіля Сіманенкі, Івана Катлярэўскага, Леаніда Бразава (Україна). Вершы Іны Снарскай перакладаліся украінскай, румынскай, польскай, англійскай мовамі.

Снарская Іна. Выданьні

Таямніца самаробнай шафы
epub

Таямніца самаробнай шафы

Абразкі з аповесці «Зачараваны скарб»
Снарская Іна

Ноччу глядзела на зорнае неба і думала, што, магчыма, душы памерлых людзей знаходзяць свой прытулак на далёкіх планетах, якіх мільярды мільярдаў, дзе няма войнаў і пакут, дзе ўсім хопіць месца. Хацела пабачыць у сне бацьку, бо 18 жніўня – дзень яго смерці, а прысніўся ўлюбёны акцёр Алег Янкоўскі. Магчыма... Болей »

Мама
epub

Мама

Фрагмент з аповесці “Зачараваны скарб”
Снарская Іна

Прысніўся сон пра матулю. Мы пра нешта гаварылі, і я радавалася, што яна жывая. Мама збіралася на працу ў школу, доўга выбірала сукенку. У жыцці такога не было: яна апраналася хутка, з густам, але галоўнае, каб было зручна. Не памятаю, ці гаварылі мы калі-небудзь пра моду? У матулі былі цудоўныя югаслаўскія... Болей »

Зачараваны скарб
epub

Зачараваны скарб

Аповесць з аповедаў
Снарская Іна

Сёння мне прыснілася баба Матрона. Яна засцілала стол белым ільняным настольнікам, а я была шчаслівая, як у дзяцінстве. Час не спяшаўся, мы пра нешта гаварылі, а мне думалася: як гэта цудоўна, што я такая дарослая, а бабуля яшчэ жывая... Нібыта сяджу ў нашай хаце за гасцявым сталом, абапершыся галавой... Болей »

Таямніца самаробнай шафы
epub

Таямніца самаробнай шафы

Апавяданне
Снарская Іна

– Іна, прачынайся, – гаворыць дзядзька Міхась і свеціць на мяне ліхтарыкам. – Пойдзем глядзець, якія ў поўні вочы. – Добра, пойдзем, толькі я яшчэ хвілінку пасплю, – гавару я спрасоння сіплым голасам і нацягваю на галаву коўдру. Ліхтарык мяне асляпляе. Гэта непрыемна нават у сне. – Давай хуценька, а... Болей »

Вогнепаклонніца
pdf

Вогнепаклонніца

Паэзія
Снарская Іна

“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”... Болей »

Ад сэрца да сэрца - дарога...

Ад сэрца да сэрца - дарога...


Снарская Іна

“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай... Болей »

Верасовыя песні зары
pdf

Верасовыя песні зары


Снарская Іна

У збірці сучасної білоруської поетеси, яка живе в Україні і пише рідною мовою, найбільш повно представлено її поетичний доробок. Це – громадянська, філософська та інтимна лірика. В окремому розділі паралельно з авторськими творами подано поетичні переклади українською мовою, здійснені українськими поетами.... Болей »

Дзве зямлі – дзве долі
pdf

Дзве зямлі – дзве долі


Снарская Іна

Інна Дідик-Снарська народилася у місті Полоцьку (Білорусь). Скінчила Новополоцький політехнічний інститут та Полтавський державний педагогічний університет імені В.Г.Короленка. Живе у Полтаві. Працює редактором телебачення обласної державної телерадіокомпанії “Лтава”. Автор близька 150 телевізійних передач... Болей »

Кветка Гарынь
pdf

Кветка Гарынь

Вершы
Снарская Іна

Кветка Гарынь — чарадзейная лясная кветка. Пяшчотная і мужная, яна гарыць - не згарае, пераадольвае спякотнае лета і лютую зіму, нішчыць праклёны і самотнасць, абыякавасць і няшчырасць. Гэта чароўная кветка ведае мову птушак і ветру, галінак дрэў і збажыны. Кветка Гарынь загаворвае хваробы і загойвае... Болей »

Лясная панна
pdf

Лясная панна

Вершы
Снарская Іна

Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно;... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org