- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аповесці «Спалох на загонах» П. Галавач (1903— 1937 гг.) імкнуўся, паводле яго слоў, «з максімальнай праўдзівасцю паказаць сам працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі, з усёй складанасцю класавага змагання, ва ўмовах якога гэты працэс ідзе». У аповесці «Адвечнае» Б. Мікуліч (1912—1954 гг.) імкнуўся асэнсаваць вялікі гістарычны матэрыял аб гераічнай барацьбе нашых продкаў супраць напалеонаўскага нашэсця ў 1812 г. Яго аповесць «Развітанне» — сапраўды паэтычны твор пра М. Багдановіча.