- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.
Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.
Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.
З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.
Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні... Болей »
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях».... Болей »
«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станіслава ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на... Болей »
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу.... Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.... Болей »
«Як агонь, як вада...» — мастацкая біяграфія народнага паэта Веларусі Янкі Купалы. У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Творчасць Янкі Купалы даўно ўжо прызнана ў свеце. Але і само жыццё чалавека такога маштабу і такога лёсу, як Яяка Купала, — гэта адна... Болей »
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына"... Болей »
У хрэстаматыю для пазакласнага чытання ўвайшлі народныя творы — загадкі, казкі, смяшынкі, творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Маўра, Я. Брыля, В. Віткі, I. Навуменкі, П. Місько, А. Дударава, Г. Васілеўскай, а таксама «грозны абвінаваўчы акт» супраць фашызму — кніга «Ніколі не забудзем», як назваў яе аўтар... Болей »