- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.” (art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 рэдактар у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005). Разам з мужам Ярашам Малішэўскім і дачкой Альжбэтай Малішэўскай-Спрынчан заснавала сямейны музей “Старасьцецкія Карункі”.
Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), “Нелінейнае” (2012), “Кава з украінскім мёдам/Кава з українским медом» (2017, пераклад на ўкраінскую мову Міколы Мартынюка), SMS-п’есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (2009, з Алесем Анціпенкам).
Піша для дзяцей: “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” (2009, з Ярашам Малішэўскім), "Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў" (2013), "Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету" (2013), “Смачная кніга” (2017), “Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка” (2019, з Ярашам Малішэўскім) і інш.
Пераклала з украінскай асобныя вершы Наталкі Белацарківец, Уладзіміра Вакуленкі-К, Міколы Мартынюка, Вольгі Ляснюк і інш. Разам з мужам Ярашам Малішэўскім і дачкой Альжбэтай Малішэўскай-Спрынчан пераклала кнігі “36 і 6 катоў” і “36 і 6 катоў-дэтэктываў” Галіны Удавічэнкі (2020).
Пісаць вершы пачала 13 красавіка 2000 года. Першыя вершы надрукаваныя ў газеце “Сафійская крыніца” ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч).
У 2007 у часопісе “Дзеяслоў” выйшла “беларуская энцыклапедыя пачуццяў” “Хата для Моўчы”, напісаная ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў з рэдакцыйнай калегіяй, навукова-рэдакцыйнай радай, навуковымі кансультантамі, са сваёй сістэмай спасылак, курсіваў і скарачэнняў, са сваёй літаратурай паводле тэмы і г.д.; у 2011 -- “жаноцкі раман і крыху гною” “Беларускі дурань”.
Вершы перакладзеныя на ангельскую, нарвежскую, польскую, расейскую, саамі, сербскую, украінскую, французскую, шведскую мовы.
Лаўрэатка прэміі “Блакітны свін—2006”. Спецыяльны прыз журы міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” “За філасофскую лірыку” (2008). Пераможца конкурсу “Літаратура – дзецям” (2009). Кнігі ўваходзілі ў шорт- і лонг- лісты розных прэмій. З 2018 сябра журы літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Калекцыянуе жабак, якіх уважае сімвалам Беларусі. Гаспадыня Лысай Гары. ЗакаханаЯ.
У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта – праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп’ютар і не любіць малако. Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Як заўжды Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан шмат увагі надаюць... Болей »
Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная... Болей »
Гэта першая паэтычная кніга Аксаны Спрынчан, перакладзеная на мову ейных продкаў па мечу. У адметным сусвеце, створаным паэткай, знітоўваюцца летуценне і драматычная калізія, пачуццёвасць і інтэлектуальнасць, традыцыя і эксперымент. Асацыятыўна-філасофская паэзія аўтаркі для тых, каму каханне не замінае... Болей »
Мне невядомае ягонае імя. Яму нязнанае маё. Я ведаю: ён Беларус. Ён ведае: я Беларуска. Мы сустрэліся тады, калі зазвычай і сустракаюцца беларусы. Сустракаюцца, бо вандруюць. Я вандравала з сям’ёю, а Беларус быў з сям’ёю дома. Спыніліся зірнуць на каня. “А скуль?” “З …” “Яблыкаў ураджай, вазьмеце”. Бярэм.... Болей »
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней... Болей »
Упершыню кніга пра беларускія народныя інструменты створана ў выглядзе энцыклапедыі. Арыгінальная форма падачы кожнага інструмента дапаможа дзецям з цікавасцю і жаданнем увайсці ў свет беларускай музыкі. Аўтары — музыка, гісторык, калекцыянер музычных інструментаў Яраш Малішэўскі і пісьменніца Аксана... Болей »
Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса... Болей »
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці.... Болей »
Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент.... Болей »
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »