- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самай страшнай трагедыяй народа, паводле меркавання гісторыка Ігара Кузняцова, можа стацца тое, што грамадства пасля 1917 года, усё без выключэння, преаўтварылася ў саўдзельнікаў чынёных у краіне злачынстваў. З аднаго боку чалавечае жыццё перастала каштаваць, з другога - падман зрабіў амаль кожнага практычна безініцыятыўным. І ў сучаснай Беларусі назіраецца тэндэнцыя да нечага падобнага. Адгароджваючы самога сябе ад мінулага, якое мела месца, зноў паказваем нашу безініцыятыўнасць. Зноў падман пачынае валодаць грамадствам. Да таго, каб пачалася трагедыя, засталося зусім няшмат. Аўтар перасцерагае перад гэтым. Асобая ўвага ў даследаванні адведзена непасрэдна асобе самога дыктатара, які паўстае перад чытачом сапраўдным монстрам са страшным унутраным светам, напоўненным нянавісцю і страхам. І размова ідзе не толькі пра канкрэтную асобу: Сталіна, Леніна. Гэта аб'ектыўны вобраз кожнага дыктатара, без сумлення і без маралі. Дыктатара, у рукі якога трапіла ўлада, у тым ліку і ўлада над чалавечымі жыццямі. Можам пагадзіцца на выкарыстанне ўлады дзеля паляпшэння жыцця грамадства, але дыктатуры характэрна пашырэнне і ўмацаванне сваёй улады. З кожным годам нянавісць і страх павялічваюцца. Кошт гэтага - мільёны чалавечых жыццяў і страх. (Н.Г.)