- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шарэцкі заяўляе, што Беларусі больш падыходзіць парламенцкая рэспубліка. У Авальнай зале парламента адбылася сенсацыя. Пакуль Аляксандр Лукашэнка расслабляецца ў Сочы, спікер Вярхоўнага Савета сцвярджае, што кіраўніком выканаўчай улады павінен стаць прэм’ер-міністр. Чарговае паседжанне ВС у аўторак, 4 чэрвеня, пачалося даволі нечакана - слова ўзяў Сямён Шарэцкі, які пажадаў выказацца па некаторых праблемах дзейнасці ВС і сітуацыі ў краіне.