- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганчар лічыць начны інцыдэнт спланаванай акцыяй. На мінулым тыдні, у ноч з чацвярга на пятніцу, міліцыя абстраляла з аўтамата машыну дэпутата Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара. Дэпутат не пацяэрпеў, ягоная памочніца параненая. Віктар Ганчар лічыць, што гэта была не выпадковасць, а спецыяльна спланаваная супраць яго акцыя. На прэс-канферэнцыі ў пятніцу ён заявіў, што аўтамабіль, з якога выскачыў аўтаматчык і адкрыў агонь, належыць службе бяспекі прэзідэнта.