- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Урок перамор’я, які прыйшоўся на дзень пачатку вайны. Па ацэнках сталічнай міліцыі, каля 15 тысяч мінчан прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечных 22 чэрвеня. Умоўна гэтыя 15 тысяч можна падзяліць на дзве часткі ў прапорцыі 2:1. Першая (большая) прыйшла на плошчу Перамогі пад чырвона-зялёнымі сцягамі і пасля ўскладання кветак паступова схавалася ад дажджу ў гушчары парку ім’я Горкага. Другая частка (пад нацыянальнымі сцягамі) гэтак жа арганізавана ўсклала кветкі да Вечнага агню і па набярэжнай Свіслачы прайшла да Опернага тэатра.