- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Услед за Хадыкам і Сіўчыкам - Вячорка. Мінская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць яшчэ аднаго кіраўніка БНФ - намесніка старшыні Народнага фронта 33п-гадовага Вінцука Вячоркі. На мінулым тыдні В. Вячорка быў выкліканы ў пракуратуру, дзе яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 188 Крымінальнага Кодэкса ("пагроза работнікам праваахоўных ворганаў з мэтай перашкодзіць выкананню імі сваіх абавязкаў"), які прадугледжвае пакаранне ад штрафа да аднаго года папраўчых работ.