- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мытныя ілюзіі атрымліваюць нафтавы працяг. Нягледзячы на сакрушальную паразу на выбарах, БЕларускі Народны Фронт працягвае актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Так, нядаўна ён звярнуўся да Вярхоўнага Савета з заяваю, якая ўтрымлівае просьбу правесці расследаванне на прадмет эканамічнай эфэктыўнасці пагадненняў з буйнейшымі расійскімі нафтавымі кампаніямі і лютаўскага пагаднення аб адзінай мытнай прасторы Беларусі і Расіі.