- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра беларускіх вернікаў-пратэстантаў з царквы “Новае жыццё” ў Мінску напісалі буйныя СМІ практычна ўсяго свету, за выключэннем беларускіх дзяржаўных газет, радыё і БТ. Для іх проста не існуе сотні беларускіх грамадзянаў, якія пайшлі на скрайнюю меру - галадоўку. Інакш як рабаваннем дзеянні Мінгарвыканкама, які забраў у вернікаў набыты і адрамантаваны імі за ўласныя сродкі будынак былога кароўніка, прапанаваўшы ім 17 тысяч даляраў, назваць нельга. I справа нават не ў тым, што за гэтыя грошы сёння ў Мінску не тое што будынак - стары хлеў на ўскраіне не купіш.