- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ўжо трэці палітычны працэс за менш як чатыры месяцы. У сярэдзіне ліпеня быў асуджаны на пяць з паловай гадоў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. На пачатку жніўня два гады калоніі атрымаў Мікола Астрэйка і год - Цімафей Дранчук. Па паўгода атрымалі Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка. Усе яны былі абвінавачаныя па тым самым артыкуле, што і Дашкевіч — “дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. У першым выпадку размова ішла пра арганізацыю “Партнёрства”, якая займалася назіраннем за выбарамі, у другім - пра “Малады Фронт”. У абодвух выпадках у справе фігуравалі яўна сфабрыкаваныя абвінавачанні ў тэрарызме.