- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 лістапада ў Маскве, падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі, павінна была адбыцца афіцыйная цырымонія адкрыцця помніка вялікаму беларускаму паэту. Аб гэтым не аднойчы паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы Беларусі і Расіі. Ва ўрачыстасці меліся ўзяць удзел прэзідэнт Лукашэнка, мэр Масквы Лужкоў, іншыя высокія асобы. Аўтараў помніка Купалу - беларускіх скульптараў бацьку і сына Льва і Сяргея Гумілеўскіх - запрасіць на цырымонію чамусьці забыліся.(Леў Гумілеўскі вядомы, у прыватнасці, як аўтар помніка Багдановічу ў Мінску).