- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
21 лістапада адначасова ў Мінску і Бруселі быў абнародаваны дакумент, у якім фармулюецца новая палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. У дакуменце гаворыцца аб перавагах, якія можа мець наша краіна ў выпадку, калі яна пойдзе шляхам дэмакратызацыі: будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя, адбудуцца сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, улады пачнуць шанаваць правы чалавека. Еўрапейскі камісар у справе знешніх стасункаў Беніта Ферэра-Вальднер, якая прэзентавала дакумент у Бруселі, сказала ў сваім выступе: «Народ Беларусі мае права ведаць, што ён губляе».