- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15-ты, “юбілейны”, саміт СНД у Мінску праходзіў у зусім несвяточнай атмасферы. Па-першае, тэрміны саміта, які мусіў адбыцца яшчэ месяц таму, былі перанесеныя. Рашэнне аб гэтым прынялі Пуцін з Назарбаевым без узгаднення з Лукашэнкам. Акрамя таго, міліцыі давялося разганяць акцыю пратэсту беларускай апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы. Але не гэта стала прычынай гучнага міжнароднага скандалу. Двух журналістаў газеты “Московский комсомолец” і фотакарэспандэнта газеты “Коммерсант” не пусцілі на пасяджэнне Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД.