- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба”-3, распачаў галадоўку 20 кастрычніка. Да турмы ён важыў 105 кілаграмаў, калі пачынаў галадоўку – 91. На 47-ы дзень галадоўкі ён важыў усяго 65… Паводле словаў Ірыны Казулінай, якой дазволілі сустрэцца з мужам 4-га снежня, артэрыяльны ціск у яго ў той дзень быў 75 на 60, тэмпература цела 36,2 градуса, пульс 60. Паводле меркавання аднаго з лекараў, якое прыводзіцца на старонках недзяржаўных СМІ, хуткая страта вагі пагражае сур’ёзнымі парушэннямі.