- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
19 сакавіка 2006 году, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг пратэсту супраць іх фальсіфікацыі. Потым моладзь чатыры дні трымала абарону ў намётавым гарадку. Усе ўдзельнікі былі кінутыя ў турмы. Напярэдадні Новага году на Кастрычніцкай плошчы нішто не нагадвае пра вясновае процістаянне. Тым не менш, ясна, што яно застанецца галоўнай падзеяй гэтага году. А што можна сказаць пра ўсе астатнія падзеі?