- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Куццю Як сустрэнеш год – так і правядзеш Усе апошнія гады не суцішваюцца спрэчкі з-за двух тыдняў, якія аддзяляюць каталіцкае і пратэстанцкае Раство ад праваслаўнага. Кастусь Бандарук у сваім артыкуле на Радыё Свабода называе святкаванне Калядаў і Новага году паводле старога юліянскага календара анахранізмам. I сапраўды, двойчы сустракаць Раство неяк дзіўнавата. Асабліва калі ўлічыць, што шчодрае навагодняе застолле ў праваслаўных адбываецца ў самы пост, а куранты адбіваюць пачатак новага году “ад нараджэння Хрыстова” за тыдзень да гэтага самага нараджэння. Нават праваслаўная Масква апошнім часам пачынае вакацыі 25-га снежня. А што рабіць - заходнія партнёры расіянаў у бізнесе святкуюць Каляды паводле сучаснага грыгарыянскага календара, як і ўвесь хрысціянскі Захад. Толькі вось за спрэчкамі вакол календароў (“Все врут календарм!” - казаў герой Грыбаедава) многія забываюцца, што існуюць яшчэ народныя традыцыі і звычаі. Напрыклад, 13 студзеня ў Беларусі здавён часу святкуецца Шчодры вечар, альбо Куцця.