- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі апошнія дні перад Новым годам прайшлі пад знакам беларуска-расійскага газавага супрацьстаяння, дык на праваслаўныя Каляды разгарэўся новы канфлікт — цяпер ужо з-за нафты. Урад Беларусі прыняў рашэнне з 1 студзеня ўвесці мыта на транзіт расійскай нафты ў Цэнтральную і Заходнюю Еўропу — Польшчу, Германію, Венгрыю, Славакію і Чэхію, а таксама ва Ўкраіну. Мыта склала 45 даляраў за тону. Расійскі бок быў пастаўлены перад фактам 4 студзеня, пасля нарады ў Лукашэнкі. Праўда, трэба адзначыць, што яшчэ ў снежні Масква ў аднабаковым парадку заявіла аб увядзенні ўвазнога мыта на нафту для Беларусі ў памеры 180 даляраў за тону. Беларусь ад яе закупак у Расіі адмовілася.