- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ядзерная пагроза Што нясе Беларусі пабудова атамнай электрастанцыі? Месцам збудавання атамнай станцыі выбрана вёска Кукшынава Горацкага раёну, у 56 кіламетрах ад Магілёва. Рашэнне, нібыта, канчаткова не прынята. Ёсць яшчэ іншыя меркаваныя пляцоўкі у Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Але выглядае, што будаўніцтва АЭСу РБ стала фактам. Прынамсі, у гэтым пераконваюць выказванні прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Мясніковіча, іншых афіцыйныхасобаў. Грамадская думка ў гэтым пытанні падзялілася. Не толькі прадстаўнікі ўладаў, многія навукоўцы і нават дзеячы апазіцыі апошнім часам выказваюцца ў падтрымку АЭС. Галоўны аргумент “за” – гэта дазволіць атрымліваць больш танную электраэнергію, азначыць, пазбавіцца залежнасці ад паставак нафты і газа з Расіі. Чарнобыльужо не адыгрывае вырашальнай ролі ў масавай свядомасці беларусаў. Да таго ж, за мінулую чвэрць стагоддзя тэхналогіі ў галіне ядзернай бяспекі прасунуліся далёка наперад. Ды навату 1986м годзе чарнобыльскі рэактар РБМК ужо быў пачварным анахранізмам. Які пабудаваны пасля катастрофы саркафаг.