- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аперацыя “Шок і трэпет” БТ ператварыла допыты журналіста і палітыка ў спец-шоў Раней на старонках нашай газеты была рубрыка “Чаго не паказвае БТ”. Мы вырашылі адступіць ад свайго прынцыпу падбору навінаўі вынесці на першую паласу тое, што паказала праграма “Панарама” на шматмільённую глядацкую аўдыторыю. Справа не ў самім факце затрымання партыйнага актывіста Змітра Шыманскага і незалежнага журналіста Міхаіла Козела каля пасольства ЗША і канфіскацыі ў іх па 1700 з чымсьці даляраў. Намаганняміспецслужбаўі БТ гэты факт ператварыўся ў “сенсацыйнае” выкрыванне апазіцыі. А насамрэч - у чорны піар. Можна было не звяртаць на яго ўвагі, калі б не трывога за лёс людзей, што сталі ахвярамі правакацыі. Ці маюць права грамадзяне РБ на законных падставах атрымліваць гранты, у тым ліку амерыканскія, на ажыццяўленне навуковых і медыйных праектаў, ці маюць грамадзяне права наведваць замежныя пасольствы, ці маюць яны права мець пры сабе грошы ў замежнай валюце? (Між іншым, блізу 1500 даляраў каштуе новы пераносны камп’ютэр-ноутбук. Без такіх камп’ютэраў сёння не можа абысціся ў працы ніводная рэдакцыя альбо грамадская арганізацыя.) Усе гэтыя ды іншыя пытанні аўтары “тэлесюжэта” адкідаюць як неістотныя. “Прысуд” вынесены загадзя - амерыканскае пасольства могуць наведваць толькі ворагі.