be
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 118

Беларуская газета

З маскоўскім акцэнтам альбо Радыё слухаць варта Дзе яшчэ ты пачуеш такіх цікавых субяседнікаў? Толькі на нашым беларускім радыё! На мінулым тыдні на Радыё Свабода былі не проста гасцямі, а нават гаспадарамі Зянон Пазьняк і Святлана Алексіевіч. На працягу цэлага тыдня ў розных перадачах яны выказвалі свае погляды і назіранні за жыццём. Абодвух гэтых прамоўцаў люблю і паважаю за многія іх словы і ўчынкі і стараўся слухаць іх вельмі ўважліва. У Пазьняка асноўная думка, што нельга здавацца, трэба верыць у светлую будучыню Беларусі. У Алексіевіч – што галоўныя нашы праблемы не ў камунізме і ні ў якіх іншых ідэалогіях, а ўнутры кожнага чалавека. Здаецца, я пачуў тое, што хацелі сказаць гэтыя шаноўныя асобы, але ў мяне склалася ўражанне, што самі яны радыё не слухалі і адзін аднаго не пачулі. А радыё слухаць варта.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свабода (Тут і цяпер)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2008-06-12
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org