- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Зямля... Зямля... Ты дай ёй выгляд" Выступаючы нядаўна перад “свежаcпечанымі” прадстаўнікамі вертыкалі ў рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “рост цэнаў на харчаванне ў свеце не можа не адбіцца і на ўнутрырэспубліканскіх цэнах” і што дэфіцыту прадуктаў не пазбегчы. Паратункам для большасці беларусаў, на думку кіраўніка дзяржавы, могуць стаць падсобныя гаспадаркі: “Усюды сітуацыя цяжкая. Таму ні ў якім разе нельга ў Беларусі выразаць жывёлу. А ўласны кавалак зямлі можа стаць добрай падтрымкай”. Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка з такім варыянтам паратунку ад наступстваў сусветнага харчовага крызісу катэгарычна не згодны: – Пра які спадзеў на асабістыя гаспадаркі грамадзян можна весці гаворку, калі ў краіне 712 000 гектараў нескарыстанай ворнай зямлі? Гэта адпавядае амаль усім палеткам такой краіны, як Бельгія!