- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тры месяцы на роздум. У Беларусі стартавала выбарчая кампанія Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні выбараў у ніжнюю палату Нацыянальнага сходу РБ на 28 верасня. Як бы ні ставіцца да ўмоваў, у якіх праходзяць прэзідэнцкія і парламенцкія кампаніі ў Беларусі цягам апошніх пятнаццаці гадоў цэнзуру, ціск на апазіцыю, фальшаванні — выбары былі і застаюцца надзвычай важнай падзеяй ў жыцці дзяржавы. Найперш таму, што выбары заўсёды ёсць выпрабаваннем для палітыкаў. Менавіта падчас выбарчых кампаніяў дэмакратычныя сілы могуць прадэманстраваць, чаго яны сапраўды вартыя, наколькі яны могуць “трымаць удар” з боку ўлады, ці могуць палітыкі павесці за сабой людзей. Гэта выпрабаванне і для простых выбаршчыкаў, і для грамадства ў цэлым а ці саспелі мы, усе разам, для дэмакратычных пераменаў? Ці ведаем мы, якой хочам бачыць нашу краіну? Газета “Свабода” мае намер асвятляць асноўныя падзеі выбарчайкампаніі,тыя праблемы, з якімі рэальна стыкаюцца палітыкі і выбаршчыкі на месцах, пісаць пра парушэнні на выбарах, прадстаўляць слова дэмакратычным прэтэндэнтам на дэпутацкія пасады. Вельмі шмат залежыць і ад таго, хто ўвойдзе ў склад мясцовых выбарчых камісіяў. Мы чакаем паведамленняў ад нашых чытачоў на тэму выбараў.