- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ні кроку назад, ні кроку наперад Ці зменяць сёлетнія выбары сітуацыю ў беларускім грамадстве? Адразу ўслед за падпісаннем указу аб правядзенні выбараў 28 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт з грувасткай фармулёўкай: “Аб членах Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з правам дарадчага голасу пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання”. Сутнасць жа дэкрэту вельмі простая — палітычныя партыі змогуць накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у Цэнтральную і рэгіянальныя выбарчыя камісіі. Для інфармацыі: у 2006 годзе сярод 7200 чалавек ва ўсіх выбарчых камісіях рознага кшталту прысутнічаў усяго адзін (!) прадстаўнік апазіцыі. Кіраўнік дзяржавы дапусціў нават магчымасць нязначнага прадстаўніцтва апазіцыіўбудучымпарламенце: “Калі там будзе некалькі апазіцыянераў, ад гэтага наш парламент не сапсуецца. Іх усё адно будзе меншасць”. Што гэта — істотная змена ў правілах гульні, паводле якіх улада будуе ўсе без выключэння выбарчыя кампаніі ў краіне? Ці звычайная дымавая заслона для Захаду, які збіраецца пільна сачыць за хадой гэтых выбараўі ў залежнасці ад іх вынікаў вызначыцца ўадносінахда Беларусі?