- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэрбер сарваўся з ланцуга Выбух на "празьніку" быў пад стаць "празьніку" Улада і дзяржаўныя СМІ так незвычайна шматувагі надаюць начному выбуху каля стэлы “Мінск горадгерой”, што, здаецца, для таго той выбух і прагрымеў, каб толькі пра яго й гаварыць. На пытанне “Каму гэта выгадна?”знаходзяцца дзясяткі адказаў, якія застаюцца домысламі, бо гульні, якія вядзе Аляксандр Лукашэнка пад дыванком як у краіне, так і за яе межамі, настолькі таемныя для грамадскасці, што даставернага тлумачэння знайсці папросту немагчыма. У незалежнага аналітыка ў арсенале застаюцца паралелі з ранейшымі падобнымі здарэннямі (абстрэл мерседэса пад Лёзнам, выбухі ў Віцебску, выкраданне палітычных апанентаў рэжыму), з самім характарам пустога пасутнасці мілітарнапапсовага “празьніка”, які не мае нічога агульнага з традыцыямі, гісторыяй і ментальнасцю беларускай нацыі, затое ўсёй сваёй эстэтыкай нагадвае муляж выбуховага прыстасавання, як, зрэшты, і ўся палітыка цяперашняга кіраўніка краіны,які то рогі абяцае абламаць старшыню аблвыканкаму, то заклікае да “жастачайшых” мер, то прапануе народу яшчэ адну пяцігодку “адмучыцца”.