- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыў без ілжы Памёр аўтар “Архіпелага ГУЛАГ” Есцьлюдзі, якіммала што гаворыць слова ГУЛАГ (Главное управление лагерей СССР). Але імя Сажаніцына, мабыць, чулі ўсе. Менавіта “Архіпелаг…”прынесрасейскаму пісьменніку сусветную вядомасць. У кнізе, упершыню выдадзенай на Захадзе ў 1973 годзе, была сказана не ўся праўда пра сталінскі гулаг і не ўсё напісанае ў ёй было праўдай. Але,дзякуючы Салжаніцыну, свет даведаўся пра сталінскую сістэму рэпрэсіяў. Салжаніцын, які ваяваў камбатам на франтах вайны (у тым ліку, 2-ім Беларускім, пад Рагачовам), правёў у лагерах восем гадоў - з 1945 па 1953. У 1963-м улада гатовая была ўзнагародзіць Салжаніцына Ленінскай прэміяй (але неўзнагародзіла) за апавяданне “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”, наісаную ў лагеры. У 1974-м за публікацыю “Архіпелага…”пісьменнік быў арыштаваны як за здраду, пазбаўлены савецкага грамадзянства і высланы ў ФРГ. За некалькі гадоў да гэтага ён напісаў ліст да з’езду пісьменнікаў СССР, у якім заклікаў скасаваць цэнзуру. Ліст падпісалі Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў. У 70-м, пасля таго, як Салжаніцына выключылі з СП, ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.