- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вайна ў Грузіі Пяць дзён, якія скаланулі свет У серадуў Грузіі і Расіі, у кожнай паасобку, была абвешчана дзяржаўная жалоба. У абедзвюх краінах аплакваюць загіблых і падлічваюць страты ад вайны. Масква лічыць сябе пераможцай. Прэзідэнт РФ Мядзведзеў заявіў, што Грузія “дастаткова пакараная” за Паўднёвую Асецію, і загадаў прыпыніць баявыя дзеянні, калі расійскія войскі былі ўжо ў 40 кіламетрах адТбілісі. Расія назвала гэта “прымушэннем да міру”. Крэмль пагадзіўся з мірным планам Еўразвязу, які прывёз у Маскву прэзідэнт Францыі Сарказі. Паэтапны план прадугледжвае спыненне агню, адвод усіх войскаў на ранейшыя пазіцыі, гуманітарную дапамогу ўцекачам. Але не ўтрымлівае згадкі пра нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.