- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка 2007 году запомніўся тым, што гэтым разам Дзень Волі не быў адзначаны брутальным разгонам дэманстрантаў і масавым хапуном. Пасля таго, як тых, хто сабраўся ў цэнтры Мінска, не пусцілі на загадзя ачэпленую Кастрычніцкую плошчу, асноўная частка дэманстрантаў прайшла праспектам Незалежнасці да Акадэміі навук, дзе ўлады афіцыйна дазволілі збор. Другая частка на чале з Мілінкевічам была адсечаная спецназам і потым доўга блукала па горадзе, пакуль не далучылася да асноўнай масы каля акадэміі.