- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка зладзіў уласную пропаведзь у Свята-Духавым саборы. Падчас святочнога багаслужэння ён ізноў заклікаў мацаваць шматвяковае братэрства беларускага і расійскага народаў. Забытыя былі ўласныя заявы двухмесяцовай даўнасці пра “дахляціну, якой патыхае з Усходу”, пра “Крэмль, што здзекуецца з беларусаў”. Цяпер нас ізноў заклікаюць разам з расейцамі супрацьстаяць нейкім невядомым пагрозам. Аднак сяброўства сяброўствам, а мяса, як высвятляецца, паасобку. I рыба таксама. Прадуктам з Мінска і Баранавічаў, Брэста і Полацка ўсё цяжэй трапіць на расійскія рынкі.