- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы інвалідаў за свае правы, у Мінску адбылася незвычайная акцыя пратэсту. Некалькі дзясяткаў чалавек у інвалідных калясках сабраліся на плошчы Бангалор, а адтуль нечакана рушылі праз цэнтр гораду да адміністрацыі прэзідэнта. Інваліды, апранутыя ў жоўтыя і аранжавыя майкі, адолелі сем кіламетраў, каб перадаць петыцыю кіраўніку дзяржавы. Міліцыя спрабавала перашкодзіць несанкцыянаванай акцыі. Міліцыянты спынялі каляскі, хапалі інвалідаў за рукі. Але ўсё ж тыя дасягнулі мэты.