- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неверагодна, але факт. Законапраект аб скасаванні льготаў, які закранае добрую палову жыхароў Беларусі, выклікаў даволі млявую рэакцыю ў грамадстве. Калі не лічыць марша інвалідаў-калясачнікаў (пра гэта наша газета пісала ў мінулым нумары) ды некалькіх акцыяў студэнтаў у Мінску, пратэстаў амаль не відаць. Нядаўна давялося размаўляць з пенсіянеркай, якая жыве ў горадзе і атрымлівае ветэранскую пенсію. Пачуўшы ад мяне пра скасаванне льготаў, у тым ліку — ветэранам вайны, яна спачатку не паверыла. А потым з упэўненасцю сказала: думаю, 50-працэнтнай льготы пры аплаце камунальных паслугаў Лукашэнка нас не пазбавіць.