- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
22 траўня былі вызвалены палітзняволеныя Мікола Статкевіч і Павел Севярынец, якія адбывалі пакаранне на “хіміі”. У Наваполацку суддзя гарадскога суда Пятро Ляўчонак зачытаў судовую пастанову аб умоўна-датэрміновым вызваленні Севярынца “за ўзорныя паводзіны”. Севярынец адбываў пакаранне ў вёсцы Малое Сітна. У той самы дзень, па палудні міліцыя прывезла Мікалая Статкевіча з вёскі Блонь каля Мар’інай Горкі ў суд Пухавіцкага раёна, дзе яму выдалі пашпарт і таксама паведамілі, што вызваляюць умоўна-датэрмінова.