- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На ўсходнім фронце без перамен Імперскія памкненні Масквы нікуды не падзеліся Гэтымі днямі Беларусь наведае Уладзімір Пуцін. Падзеі напярэдадні візіту засведчылі, наколькі вострым для нашай краіны застаецца пытанне незалежнасці. Усе дзевяностыя гады мінулага стагоддзя мы пражылі ў трывожным чаканні. Ледзь не з першага дня атрымання незалежнасці ўлады РБ імкнуліся вярнуцца пад крысо “старэйшага брата”. Спачатку ўрад на чале з Вячаславам Кебічам збіраўся зноў “з братняю Руссю разам шукаць да шчасця дарог”. Потым Аляксандр Лукашэнка заняўся стварэннем так званай “саюзнай дзяржавы”. У яго ўжо былі іншыя матывы: малады кіраўнік Беларусі збіраўся атабарыцца ў Крамлі, перахапіўшы ўладу з рук Барыса Ельцына. Аднак пасля таго, як прэзідэнтам Расіі стаў Уладзімір Пуцін, інтэграцыйныя памкненні Аляксандра Лукашэнкі відавочна суцішыліся. Больш за тое, баронячы сваю ўладу, ён міжволі спрыяў умацаванню суверэнітэту краіны.