- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першае, з чым атаясамліваецца юбілей горада Санкт-Пецярбурга, — гэта выдатны, якасна запісаны канцэрт расейскай групы «Кіпелаў», які адбыўся ў горадзе на Няве ў гонар яго трохсотгоддзя. Я добра памятаю той момант, калі ўважліва перачытваў анатацыю, — вельмі спадзяваўся, што разам з музыкамі групы будзе пералічаны сусветна вядомы гітарыст, выхадзец з Беларусі Віктар Смольскі. Ён па магчымасці браў удзел у некаторых турнэ Кіпелава, калі не быў заняты тэрміновай працай у сваёй студыі ў Германіі ці не з’язджаў на гастролі па замежжы з групай «Rage» альбо з сольнымі праграмамі. Але, на жаль, у тым піцерскім канцэрце Смольскі не ўдзельнічаў. (фрагмент)