- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар творыць прастору для сваіх вершаў. Гэтым яна найперш цікавая, і ў тым выпадку, калі перакрэслівае і руйнуе звыклыя ўяўленні пра розныя жыццёвыя праявы: “Вучыся сасне ў сасны, бамбуку ў бамбука… уцякай ад самога сябе. Ісціна не асягнецца, калі не адслоніш сябе” (Мацуа Басё). У “вандроўнай” паэзіі Ларысы Раманавай — імкненне зведаць сутнасць рэчаў, боль існавання, раствораны ў светабудове, спакойная радасць самоты.