- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шкада было кожнай хвіліны, што марна прападала, але ўсё, нібы знарок, ішло насуперак. Спачатку доўга не ўдавалася знайсці цягнік, каб пад'ехаць паўсотні кіламетраў. Эшалоны, якія праходзілі і якія стаялі тут,— або ішлі ў другі бок, або няхутка павінны былі адпраўляцца. Калі Васіль даведаўся, што на станцыю прыбыў новы састаў, які вось-вось пойдзе ў яго напрамку, ён адчуў сябе на сёмым небе. Добра, што з неба свайго бачыў зямлю: цягнік ужо крануўся, грымеў коламі па рэйках,— Васіль ледзь паспеў учапіцца за поручні. (фрагмент)