be
pdf

Тэрмапілы 17

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці. Прыкладна ў такі час, схуднелы з твару, бледны, з пацямненнем на лёгкіх – пачатковай фазай сухотаў – з лагера агульнага рэжыму, адразу пасля так званай перабудовы вярнуўся, ці, як яшчэ кажуць, “адкінуўся” калгаснік Рыгор Баркоў. Свой “траяк” па дзвесце першаму артыкулу яму, тым не менш, давялося адбыць “да званка”, гэта значыць амаль да таго часу, пакуль пачалося раздзяленне краіны на асобныя рэспублікі, адмена спробаў сухога закону, пачатак усялякіх паскарэнняў, галоснасцяў і заклікаў да прыватнай ініцыятывы. (Юры Станкевія, Пасланец Немязіды, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тэрмапілы
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб\'яднанне Белавежа
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2013
  • Рэдактар: Чыквін Ян
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб\'яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • Памеры: 354 с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Pl. Uniwersytecki 1; Zrealizowano dzięki dotacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб\'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб\'яднання Белавежа
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org