be

Тэрмапілы

Тэрмапілы 25
pdf

Тэрмапілы 25

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

«Дарога пад гару» — так называлася мая першая кніга прозы, якая выйшла ў 1985 годзе ў сталічным выдавецтве «Мастацкая літаратура». Менавіта гэтае апавяданне, якое я прапаную ўвазе шаноўных чытачоў часопіса «Тэрмапілы», дало назву кнізе, але тады яно было знята з яе выдавецкаю цэнзураю «з-за неадпаведнай... Болей »

Тэрмапілы 24
pdf

Тэрмапілы 24

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Хутка ўжо споўніцца год, як вярнуўся са службы. Але што створана за гэты час добрага і патрэбнага? Ну, працаваў на чыгунцы, і пэўна, што сумленна. Але ці было з гэтай працы нейкае душэўнае маральнае задавальненне? “Не”, - адкажу. Разгубляў усіх сваіх “сябрукоў”. Ды і сябрукоў толькі па чарцы. Абрыдла... Болей »

Тэрмапілы 23
pdf

Тэрмапілы 23

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай.... Болей »

Тэрмапілы 22
pdf

Тэрмапілы 22

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала... Болей »

Тэрмапілы 21
pdf

Тэрмапілы 21

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны... Болей »

Тэрмапілы 20
pdf

Тэрмапілы 20

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай... Болей »

Тэрмапілы 19
pdf

Тэрмапілы 19

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў... Болей »

Тэрмапілы 18
pdf

Тэрмапілы 18

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У гэтым і мудрасць... Даўным-даўно, яшчэ недзе ў школьным узросце, пачуў упершыню гэту прымаўку: “Дурны, як бот з левай нагі.” Пасля чуў яе - неаднойчы. I сам прамаўляў пры нагодзе. Ніколі не задумваючыся: а чаму менавіта з левай? А што - з правай нагі разумнейшы? У гэтым і мудрасць прымаўкі. Гэтым і... Болей »

Тэрмапілы 17
pdf

Тэрмапілы 17

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці.... Болей »

Тэрмапілы 16
pdf

Тэрмапілы 16

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org