- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Дарога пад гару» — так называлася мая першая кніга прозы, якая выйшла ў 1985 годзе ў сталічным выдавецтве «Мастацкая літаратура». Менавіта гэтае апавяданне, якое я прапаную ўвазе шаноўных чытачоў часопіса «Тэрмапілы», дало назву кнізе, але тады яно было знята з яе выдавецкаю цэнзураю «з-за неадпаведнай тэматыкі». Аднак, па іроніі лёсу, за тую першую кнігу мне была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, хоць у кнізе не было аніводнага «камсамольскага» апавядання. Проста, на той час у рэспубліцы гэта была адзіная прэмія, якою ўзнагароджвалі маладых творцаў... (Хрысціна Лялько, З шуфляды пісьмовага стала, фрагмент)